Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музейная страничка

Фотоматериалы

ФОТОгалерея музея

Назва музея :Музей школы імя Я. П. Мікалуцкага

Назва ўстанова адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Фашчаўская сярэдняя школа Шклоўскага раёна"

Адрас музея : Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, аг. Фашчаўка,вул. Цэнтральная, д. 76, 213031,тэл. 8-02239-93-657

Профіль музея:гістарычны

Сайт музея: -Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:-

Дата прысваення музею звання”Народный”:-

Інфармація аб музеі:

Музей створаны ў 1999 годзе для захавання памяці аб загінуўшым выпускніку школы, начальніку Галоўнага ўпраўлення службы кантролю. Першым кіраўніком была Красуля Святлана Сцяпанаўна (з 1999г. па 2004г.). Дзякуючы яе карпатлівай працы быў сабраны аб'ёмны матэрыял, які апісвае перыяд жыцця з дзіцячага ўзросту да трагічных падзей 1997г.

Музей размешчаны ў будынку школы на другім паверсе ў асобным памяшканні плошчай 16 квадратных метраў.

Характарыстыка музейных фондаў:

Асноўны фонд прадстаўлены 162 экспанатамі.

Дапаможны фонд:0

Пералік найбольш каштоўных музейных прадметаў:

  1. Значок "Выдатны дружыннік БССР - 1999
  2. Ганаровая грамата да дня работніка сельскай гаспадаркі -1999
  3. Запрашэнне прэзідэнта РФ Б. Н. ЕльцынаЯ.П. Мікалуцкамуна падпісанне Дагавора паміж РФ і РБ 2 красавіка 1996 г.-1999
  4. Ксеракопія "Кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета РБ"-1999
  5. Ксеракопія ліста адМ.Ф. Дамашкевіча -1999
  6. Ганаровая грамата да дня работніка сельскай гаспадаркі -1999

         6.Пасведчанне"Дэпутат Вярхоўнага Савета РБ"-1999         7.Пасведчанне"Служба кантролю прэзідэнта"-1999

У музеі маюцца тры раздзелы .

Апісанне экспазіцый:

Першая экспазіцыя- «Гісторыя школы» - матэрыялы распавядаюць пра адукацыю Фашчаўскага народнага вучылішча ў 1897 годзе, яго першых настаўніках Радавым Мяфодзіі Васільевічы і святару Багдановічу Анатолю. Пазней Фашчаўскае народнае вучылішча перайменавана ў пачатковую школу, якая праіснавала да 1933 года. З 1933 па 1936 год Фашчаўская школа з'яўлялася сямігадовай і з 1937 года - сярэдняй. У музеі ёсць фотаздымкі першых настаўнікаў школы, выпускнікоў даваеннага і пасляваеннага выпускаў. У архіве музея таксама захоўваюцца сведчанні аб заканчэнні Фашчаўскага народнага вучылішча Татарынава Б. С. і Міхалюта І. М.. Фотаматэрыялы раскрываюць асаблівасці педагагічнага працэсу (фота са сталярных майстэрняў). Адну са значных падзей нашай гісторыі займае ВАВ. Гэтым трагічным падзеям для нашай краіны адведзены другі стэнд, матэрыялы якога асвятляюць асноўных удзельнікаў-вучняў і настаўнікаў нашай школы, якія прымалі непасрэдны ўдзел у абароне краіны. Дырэктар Фашчаўскай школы Казакевіч К. І. быў узнагароджаны ордэнам ВАВ 1 ступені (у музеі захоўваецца ксеракопія пасведчання аб прысваенні дадзенай узнагароды). Францаў І. С., настаўнік рускай мовы, удастоены 5 урадавымі ўзнагародамі. Сякацкі А. Л., выпускнік нашай школы, удзельнік ВАВ, мае ўрадавыя ўзнагароды. Азараў І. Я., выпускнік Фашчаўскай школы, загінуў у гады вайны, удзельнічаў у партызанскім руху. Гэта далёка не ўсе выпускнікі, якія прынялі удзел у набліжэнне Вялікай Перамогі савецкага народа.

Другая экспазіцыя - "Выпускнікі школы - шляхетныя людзі". Гэтая экспазіцыя расказвае пра першых выпускнікоў школы, а таксама пра выкладчыкаў, якія працавалі і працуюць у школе. У музеі ёсць іх фатаграфіі, асабістыя рэчы, узнагароды за добрасумленную працу. Гэтая экспазіцыя змяшчае навуковыя працы выпускнікоў школы: прафесара, доктара фізіка-матэматычных навук Сенакосава Эдуарда Аляксандравіча і прафесара, дэкана эканамічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта Гадунова Аляксандра Анатольевіча. Маюцца матэрыялы (фатаграфіі і кнігі) нашага земляка – паэта Крупенькі Яўгена. У экспазіцыі музея прадстаўлены тэлеграмы і ўспаміны выпускнікоў школы, якія з трымценнем успамінаюць сваіх настаўнікаў і бесклапотны дзіцячы час. На стэндзе, прысвечаным святкаванню 100-годдзя школы, прадстаўлены Памятны адрас ад Мікалуцкага Я. П. і Падзячны ліст ад выпускнікоў 1978г.

Трэцяя экспазіцыя - "Яго імя носіць наша школа" прысвечана былому выпускніку школы Яўгену Пятровічу Мікалуцкаму. У ёй сабраны матэрыял пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. П. Мікалуцкага, пра яго студэнцкае жыццё. Ёсць у музеі арыгіналы і копіі дакументаў аб яго працы на пасадзе Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці, фатаграфіі з яго сямейнага альбома, а таксама яго асабістыя рэчы (школьныя прыналежнасці і дакументы, якія апісваюць яго кар'ерны рост). Самы вялікі фонд экспанатаў прысвечаны жыццю Я. П. Мікалуцкага. Асаблівую цікавасць уяўляюць рукадзельныя вырабы Мікалуцкай З.С., маці Я. П. Мікалуцкага, якія прымяняліся ў паўсядзённым жыцці сям’і Мікалуцкіх. У архіве музея ёсць сапраўдныя матэрыялы (пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб 8-гадовай адукацыі, школьны фотаальбом, настольныя кнігі і інш.), якія характарызуюць Я.П. Мікалуцкага як энергічнага і жыцценакіраванага чалавека.

Узнагароды музея:-

 

       

 

ФОТОгалерея музея

Назва музея :гісторыка-краязнаўчы

Назва ўстанова адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Фашчаўская сярэдняя школа Шклоўскага раёна"

Адрас музея : Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, аг. Фашчаўка,вул. Цэнтральная, д. 76, 213031,тэл. 8-02239-93-657

Профіль музея : комплексны

Сайт музея: -Старонка музея на сайце ўстановы адукацыі:-

Дата прысваення музею звання”Народный”:-

Інфармація аб музеі:

Музей створаны ў 1967 годзе да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адкрыццю музея папярэднічала пошукавая работа, якую вёў настаўнік гісторыі Рудзікаў Фёдар Цярэнцьевіч. Пад яго кіраўніцтвам былі праведзены паходы і экскурсіі па вёсках Фашчаўскага сельскага Савета. Праходзілі сустрэчы з цікавымі людзьмі, былі сабраныя ўспаміны пра гістарычныя падзеі. Вялікую ўвагу Фёдар Цярэнцьевіч аддаваў гісторыі роднага краю. У ходзе экспедыцыі і было сабрана шмат экспанатаў, звязаных з бытам беларусаў. Створаны у 1968 годзе музей меў гісторыка-этнаграфічны профіль. І на сённяшні дзень вялікая частка плошчы музея адведзена матэрыяльнай культуры нашых землякоў.

Музей знаходзіцца на другім паверсе у будынку школы, у асобным памяшканні. Плошча памяшкання – 20 м.кв.

Характарыстыка музейных фондаў:

Асноўны фонд прадстаўлены 161 экспанатамі.

Дапаможны фонд:0

Пералік найбольш каштоўных музейных прадметаў:

  1. Пралка- 1969
  2. Вінт самалёта часоў ВАВ-1969

3. Гарлач з чырвонай гліны.-1969

  1. Радыепрыемнік часоў ВАВ-1969
  2. Плуг-1969
  3. Гільза ад снаряда-1969

         7. Каска нямецкая часоў ВАВ-1969         8. Каска нямецкая часоў ВАВ-1969

У музеі маюцца тры раздзелы .

Апісанне экспазіцый:

Першая экспазіцыя - “Фашчаўка ў мінулым” . Неад’емнай часткай дадзенага раздзела з’яўляюцца калекцыі бытавых прадметаў савецкай эпохі (50-80-х г. ХХ ст.) і старых фотаздымкаў пра Фашчаўку, жыхароў вёскі, пра помнікі гісторыі і культуры (“Фашчаўскі касцёл, Фашчаўскі Ёлуп і др.).

Другая экспазіцыя – “Вялікая Айчынная вайна” прадстаўлена матэрыяламі з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны-выпускнікоў школы, калекцыяй ваенных прадметаў: вінт ад самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны, каскі нямецкіх і савецкіх салдат, гільзы і др.

Трэцяя экспазіцыя – “Этнаграфія Шклоўшчыны” прадстаўлена калекцыяй керамікі, мяккай этнаграфіі, прадметамі працы і быту беларусаў (плуг, жорны, пралка, дэталі кроснаў і др.).

Узнагароды музея:-   

 

Разделы сайта