Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История учреждения образования

Викторина «История моей школы» 

№ п/п

Вопрос

Ответ

Дореволюционный период

1

Когда было открыто Фащевское народное училище?

Фащевское народное училище было открыто в 1897 году

2

Где размещалось первое школьное помещение?

Кому оно принадлежало?

 

Первое школьное помещение размещалось в приспособленном здании в доме Крисевича Осипа с 1897 по 1900 год.

3

Что служило учебной мебелью?

Самодельные столы

4

Чему учили детей?

Учились грамоте и закону божьему

5

Сколько было первых учеников?

36 ребят

(35 мальчиков и 1 девочка)

6

Кто был первыми учителями?

Первыми учителями были Рововой Мефодий Васильевич и священник Богданович Анатолий.

7

Когда состоялся первый выпуск?

Первый выпуск состоялся в 1900 году.

8

Сохранились ли имена первых выпускников?

 

Среди первых выпускников были Михалюто Изофат Николаевич и Татаринов Бернард Степанович.

Послереволюционный период

9

До какого года существовало Фащевское народное училище?

Фащевское народное училище

существовало до 1933 года.

10

Во что было переименовано Фащевское народное училище?

Фащевское народное училище, было переименованное в начальную школу

11

Когда начальная школа стала   семилетней?

С 1933 по 1936 год – семилетняя школа

12

Кто был первый директор Фащевской средней школы?

Первый директор Фащевской средней школы – Балаханов Кузьма Иванович  

Довоенный период.

13

Когда было построеноспециальное здание школы?

Второе здание школы построено в 1936 году.

14

Что оно сабой представляло?

Это было двухэтажное здание

15

Сколько смен было в школе?

В школе учились в две смены

16

В каком году началось благоустройство территории школы?

Только в 1940 году разбили небольшой скверик, посадили с южной стороны несколько деревьев.

17

Кто возглавил школу в 1940 году?

С 1940 года школу возглавлял Новиков Евсей Васильевич

18

Сколько выпусков Фащевской СШ состоялось до Великой Отечественной войны?

До Великой Отечественной войны состоялось три выпуска Фащевской СШ.

19

Сколько выпускников окончили школу до Великой Отечественной войны?

Школу окончило –59 выпускников

В 1939 году окончили 10 классов – 24 учащихся,

в 1940 году – 12 учащихся,

в 1941 году – 23 учащихся

20

Сколько выпускников погибли в годы Великой Отечественной войны, защищая свободу и независимость своей страны?

Из 59 довоенных выпускников 14 человек погибли в годы Великой Отечественной войны, защищая свободу и независимость своей страны.

Послевоенный период истории школы.

21

Что произошло со школой в годы немецкой оккупации?

Годы немецкой оккупации на нашей территории полностью разрушили все, что принадлежало школе.

22

Где размещалась школа после войны?

Когда в последних числах июня 1944 года наша местность была освобождена от немецко-фашистских варваров, нужно было школьное дело начинать сначала. Для школы было отпущено 5 обыкновенных домов, которые необходимо было приспособить для учебных занятий.

23

Когда началось строительство нового здания школы?

В 1947 году началось строительство нового здания школы

24

Когда было построено новое здание школы?

 

В новое здание школы перешли работать и учиться в январе 1950 года

25

В каком году были построены учебные мастерские?

 

В 1961 году силами учителей и школьников построена учебная мастерская с расчетом на 40 рабочих мест: 20 столярных и 20 слесарных мест. В эти мастерские были приобретены станки по обработке древесины и металла.

 

26

Где делали парты для школы?

В под руководством учителей труда в мастерских было изготовлено более 200 парт.

27

В каком году было построено ныне функционирующее здание школы?

Ныне функционирующее здание построено в 1990 году.

28

Когда в Фащевской средней школе Шкловского района праздновали столетний юбилей?

 

Столетний юбилей в Фащевской средней школе Шкловского района   праздновали 4 октября 1997 года

Педагоги и учащиеся – гордость нашей школы

29

Учителя – участники Великой Отечественной войны.

 

 

Реентович А.И., Секацкий А.Л., Михалюто И. Ф., Годунов А.А., Напрев Г.Л. и другие. В 1941 году они встали на защиту нашей Родины. Прошли всю войну, вернулись кавалерами многих орденов и медалей.

 

 

30

Учителя школы, удостоенные государственных наград.

 

 

  1. Заслуженный учитель

школы БССР Реентович Анна     Станиславовна, звание присвоено в 1968 году.

  1. Заслуженный учитель

школы БССР Быкова Нина Ивановна, звание присвоено в 1966 году.

  1. Отличник образования

БССР Пармон Геннадий Иванович

  1. Отличник образования

БССР Суринович Владимир Фомич

31

Выпускники - известные и знаменитые люди.

Михалюто Иосиф Францевич

Годунов Александр Антонович

Евгений Михайлович Крупенько

Сенокосов Эдуард Францевич.

Миколуцкий Евгений Петрович.

 

 Гісторыя Фашчаўкі

 У сучасны момант адраджэння нашай бацькаўшчыны кожны чалавек павінен ведаць свійкрай, яго гісторыю, культуру, прыроду. Бацькаўшчына… Гэтае слова добра вядомае і блізкае кожнаму чалавеку з самага пачатку яго жыцця. Бацькаўшчынай мы завём нашу краіну таму, што ў

ёй жылі бацькі, дзяды і прадзеды нашы. Радзімай мы завём яе таму, што ўёй нарадзіліся, у ей гавораць на роднай мове, iўсё ў ёй для нас роднае. Яшчэяе, нашу Айчыну, Радзіму завём маці таму, што яна ўскарміла нас хлебам сваім, успаіла ведамі,яна абараняе i беражэ нас ад усякіх ворагаў. Многа ўсякіх дзяржаў i зямель, але адна ў чалавека маці, адна ў яго i Радзіма.    

На адзінаццатым кіламетры ад Шклова, за Дняпром i Пецярбургска-Кіеўскай шашой размешчана вёска Фашчаўка. Калі ж узнікла наша вёска? Чаму яна носіць такую назву?      

Упершыню упамінанне аб Фашчаўцы (у той час было зафіксавана ўсяго 9 сялянскіх двароў)у гістарычных дакументах адносіца да 1643 года. Гэтым гістарычным дакументам быў летапіс, які вёўся пры Фашчаўскім касцёле, пабудаваным ужо к 1637г. Колькі ж часу да 1643 года існавала гэта веска? Гэта нам невядома. Але будзем меркаваць, што спачатку была вёска, а потым ужо будаваўся касцёл. Гэта, прыкладна, XVI ст.    

Мясцовасць, на якой узнікла наша вёска, прываблівала прыгажосцю, зручным месцазнаходжаннем сваім: уздоўж поймы з усходу на захад працякала рэчка Чарніка, якая папаўнялася вадой з «Гарэлага балота». Высякаўся лес, зямля расчышчалася ад пнёў, усё больш павялічваючы пахату. Суседнія вёскі Саськаўка, Дубраўка i Святлоўка ўзніклі значна пазней. Вось што гавораць архіўныя дакументы ХVIII ст.: «Сяло Хващевка лежит по обе стороны речки Чернички. И против одного селения состоит пруд и при нём мучная мельница». У пачатку 19 ст. эканамічныя памяткі па вёсцы Фашчаўка гавораць наступнае: «В селе Хващевка 37 дворов, 155 мужчин и 167 женщин».

Пасля Люблінскай уніі (1569 г.), калі Польшча i Вялікае Княства Літоўскае аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву - Рэч Паспалітую, польскія паны i шляхцічы ўзмацнілі захопы зямель у Беларусі. Буйныя феадалы перадавалі землі і сялян ваеннаслужачым людзям, дробнай шляхце. Вось так шляхціч (дваранін) па прозвішчу Фашч Фелікс за нясенне ваеннай службы прыкладна ў канцы 16 ст. атрымаў зямлю і сялян вёсак Фашчаўка, Старыя Чамаданы, Слабодка, Княжыцы, а пазней - Дубраўка і Саськаўка. Свой маёнтак памешчык размясціў у маляўнічай, прыгожай вёсцы, мабыць, не меўшай яшчэ трывалай назвы, якая і атрымала назву -вёска Фашчаўка. Маёнтак памешчыка размяшчаўся ў 150 м ад цэнтра вёскі, складаўся з 4-х дамоў: два двухпавярховыя, два – аднапавярховыя. Дамы былі абсаджаныя ліпамі, а з паўночнага боку размяшчалася штучнае возера ў 200-250 метраў даўжынёй. 3 заходняга і ўсходняга бакоў былі насыпаны дзве дамбы, дзе, на заходняй, стаяў вадзяны млын. Уладанні Фашча налічвалі прыкладна 4350 дзесяцін зямлі і 2000 душ насельніцтва, была вінакурня, жывёлагадоўчая ферма, карчма. Фашч быў багаты памешчык, сквапны. Сяляне на палях памешчыка працавалі да 6 дзён у тыдзень. Акрамя гэтага, яны яшчэ здавалі збожжа, птушку, скаціну, уносілі грашовы аброк, выконвалі шэраг працоўных павіннасцей пры двары памешчыка. А царкве аддавалі царкоўную дзесяціну.

         Памешчык надзяляў сялян зямлёй для асабістага карыстання.    Усялян нашай мясцовасці была трохпольная сістэма землекарыстання: адно поле яравое, другое - азімае, трэцяе - адпачывала. Галоўным хлебам было азімае жыта. Другое месца займалі авёс і грэчка. Значныя плошчы ў сялянскіх пасевах займала бульба, проса, каноплі. Каля двароў разводзілі агарод, дзе вырошчвалі капусту, моркву, рэдзьку, агуркі, цыбулю. Сяляне гадавалі скаціну: кароў, авечак, свіней, коз, коней.

Польскія паны былі каталіцкай веры, і каб зрабіць беларускі народ пакорным, яны пачалі схіляць яго да каталіцкай веры, разлічваючы знішчыць беларускую мову, культуру, парваць братнія сувязі з рускім народам. Польскія паны пачалі ў Беларусі будаваць касцёлы. Недалёка ад сядзібы Фашча быў пабудаваны драўляны касцёл, які прастаяў каля 130 год (ён згадваецца як абрабаваны падчас маскоўскіх войнаў). Захавалася легенда аб выбары месца для будаўніцтва касцёла.

«Однажды в деревне Фащевка остановилась роскошная карета, которую везли сыто откормленные лошади. Помещик в Фащевке заинтересовался каретой и ему доложили, что везут мощи какого-то святого для захоронения в каком-то храме.

Помещик приказал пригласить путников в дом для угощения и отдыха, а его слуги тем временем насадили острых игл в хомуты лошадей. Когда, после угощения и отдыха, путники тронули лошадей, чтобы ехать дальше, лошади вздыбились, не стронув карету с места. Пан, наблюдая за этим, подошёл к путникам и объяснил, что место «святого» именно здесь, т. к. по его велению лошади не стронули карету с места.

       Вот на этом святом месте и был построен костёл».

      Але сяляне вёскі Фашчаўка і прылягаючых вёсак жорстка супраціўляліся апалячванню і акаталічванню, і тады для ўціхамірвання іх у Фашчаўку прыбыў атрад на чале з рыцарам-манахам Сымпліцыянам. У 400 метрах ад вёскі адбыўся бой атрада з мясцовымі жыхарамі. У час бою закаваны ў даспехі рыцар быў забіты. На месцы бітвы ў 1630 г. быў пастаўлены помнік - на цагляным пастаменце ўзвышаецца драўляная статуя воіна; а яго мошчы былі захаваны ў касцёле.

Але хрысціянскі народ ахрысціў гэты помнік «Фашчаўскім ёлупам». Гэта прозвішча пайшло далёка за межы нашага краю як ганьба, мянушка. Касцёл узвышаў, а народ зневажаў гэту святыню, і, каб узняць аўтарытэт святога Сымпліцыяна, была прыдумана легенда, звязаная са знаходжаннем царыцы Кацярыны 2 у горадзе Шклове. Гэту легенду расказаў жыхар вёскі Рэянтовіч Сімпліцыян.

“Когда Екатерина 2 увидела памятник святому Симплициану, проезжая мимо его (хотя она, конечно, не была в наших местах), она спросила: «А что это за ёлоп здесь стоит?»

             Но вот свершилось чудо. Оскорблённая святыня пустила в ход свои чудодейственные силы: лошади стали как вкопанные в землю, не стронув карету с места, у императрицы отнялись руки и ноги, она осталась совсем недвижима. Движимым остался только язык для того, чтобы просить господа Бога и святого за прощение греха, выразившегося в оскорблении святыни. И только после милосердных молитв и раскаяний святой помиловал.”

Пяць вёсак, якімі валодаў пан Фашч, нягледзячы на жорсткае супраціўленне сялян, былі акаталічаны: Фашчаўка, Старыя Чамаданы, Слабодка, Княжыцы, Крывель, а пазней - Дубраўка і Саськаўка.

Драўляны каталіцкі касцёл прстаяў каля 130 гадоў, але ордэн іезуітаў накапіў шмат багаццяў для будаўніцтва раскошнага каменнага будынка. Стары будынак быў знесены, а на яго месцы пачалі будаваць касцёл з башнямі гатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў 1637-39 гадах (будаваўся 12 год) на ўзвышаным месцы паўднёвай сядзібы памешчыка. Насельніцтва захавала адну легенду, якая тычыцца пабудовы новага касцёла. Яе перадаў краязнаўцам жыхар вёскі Фашчаўка Татарынаў Бернард Сцяпанавіч.

        «Тяжелое обездоленное положенне крестьянства во владениях помещика Фаща привело к выступлению крестьян против помещика. Крестьяне, вооружённые вилами, топорами, косами, ворвались в усадьбу помешика, решаясь убить его за издевательство над народом. Испугавшийся помещик спрятался в старом костёле за большую икону Божьей матери и молил её богом о сохранении ему жизни, за что он дал клятву ей соорудить новое каменное здание. И вот какими-то путями ему удалось уцелеть и после этого начался снос старого костёла и строительство нового каменного».

    Як ужо вышэй было узгадана, Касцёл Наведвання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Фашчаўцы быў пабудаваны ў 1637 годзе. Ён належыў да найвялікшых беларускіх каталіцкіх касцёлаў, бачны ён быў па-над лясамі за 15 кіламетраў, а пры добрым надвор’і з аддаленага на 47 кіламетраў Магілёва. Як гаворыць легенда, цэглу на новы мураваны касцёл выраблялі ў ваколіцы. Галоўнае месца, дзе рыхтавалася цэгла (па кнізе “Гісторыя каталіцкага касцёла ў Фашчаўцы”), было адлеглае на 10 км Гарадзішча, адкуль яна па ланцугу чалавечых рук перадавалася на пабудову. Памер цэглы меў некалькі іную форму, чым сучасны. Раствор, на якім адбывалася кладка цэглы, вырабляўся з гашонай вапны з пяском. Для трываласці вапнавага раствору (калі гэта даставерна), ужываўся пэўны працэнт яйкавага бялку. Трываласць раствору была вельмі вялікай. Пры імкненні аддзяліць цэглу ад сцяны хутчэй разломіцца яна, чым пашкодзіцца раствор.

Самая ранняя выява касцёла мы можам убачыць на малюнку Напалеона Орды, які ў свій час шмат вандраваў па розных мясцінах нашай зямлі. У канцы 19 стагоддзя Напалеон Орда пабываў і ў Фашчаўцы. Яго ўразіла прыгажосць і веліч гэтага цудоўнага храма.

У касцёле былі размешчаны рэліквіі (мошчы) святога Сымпліцыяна. Да нядаўніх часоў імя Сымпліцыяна сустракалася сярод жыхароў Фашчаўкі. Але галоўнай асаблівасцю Фашчаўскага касцёла быў цудоўны вобраз Маці Божай і яе шанаванне ў мясцовай песні аб “Пані ў фашчоўскім абразе”. Вобраз быў размешчаны ў галоўным алтары.

Не захаваліся ніякія ўнутраныя здымкі касцёла. Паводле ўспамінаў жыхароў падлога яго была засцелена белым мрамарам, а вобраз Маці Божай, памешчаны ў залатой раме, знаходзіўся за шклом. Знешне касцёл прадстаўляў сабою тыповую бараковую базіліку на плане грэцкага крыжа, з дзвюма вежамі.Захавалася некалькі здымкаў узарванага ў шасцідзесятых гадах 20-га стагоддзя Фашчаўскага касцёла. Жыхары лічылі гэты будынак важнай часткай свайго жыцця.

Фашчаўку не прамінулі ваенныя завірухі 19 і 20-га стагоддзяў. Паслярэвалюцыйныя талкаванні фашчаўскай гісторыі гавораць пра супраціўленне насельніцтва, але напэўна ўвядзенне каталіцтва мусіла быць шырокім культурным працэсам, калі прывяло гэта да ўтварэння дзівоснага “каталіцкага вострава” сярод навакольнага праваслаўнага насельніцтва, вострава, што выдзяляецца асаблівай культурай і фальклёрам.

Падчас вайны 1941-45 гг. у Фашчаўскім касцёле не было ксяндза, пры неабходнасці прыязджаў шклоўскі ксёндз. Жыхары ўспамінаюць шанаванне, якое аказвалі нямецкія жаўнеры да будынку касцёла. Падчас вайны касцёл выкарыстоўваўся як сховішча. Таму будынак няшмат пацярпеў падчас ваенных дзеянняў.

Пасля вайны з'явілася ідэя зрабіць у касцёле клуб, аднак з-за агульнага супраціву жыхароў ідэя гэтая была пакінута. Сельскі клуб быў збудаваны каля касцёла, а ўлады неаднаразова, але безвынікова спрабавалі ўзрываць касцёл.

Перашкодай была таўшчыня сцен – каля 1 м 40 см. Толькі жанчына- "спецыяліст", якая з'явілася з Ленінграда і залажыла ў касцёле 150 зарадаў, ажыццявіла страшэнны намер. Па сённяшні дзень цяжка выявіць дакладную дату гэтага здарэння. Усё сталася так неспадзявана, а ў той жа час было кімсьці запланавана, што здзіўленых жыхараў, якія знаходзіліся блізка ад касцёла, эвакуіравалі, вокны былі заклеены паперай і некаторыя шыбы выцягнуты. Падчас узрыву ў ніводнай хаце не вылецелі шыбы.

Прычынай узарвання касцёла стала, быццам бы, пагроза завалення, асабліва для дзяцей, гуляючых непадалёку, а таксама тое, што касцёл аказаўся на скрыжаванні новых дарог да Фашчаўкі і да Чамаданаў. Быццам на наступны дзень прыйшло поштай рашэнне "вышэйшай інстанцыі" аб захаванні касцёла як помніка, але было ўжо позна.

Для жыхароў Фашчаўкі здарэнне было бачным: "Касцёл лёгка ўзняўся і апаў. Снег быў чырвоным, быццам ад крыві, ад цаглянага пылу". Гаворылі, што жанчына, якая ўзарвала касцёл, сама загінула падчас іншай падобнай працы. У гутарках з жыхарамі Фашчаўкі, каб высвятліць дату здарэння, з’яўляліся сумніўныя факты - ад 1953 да 1969 г., і нават - пачатак 70-тых гадоў; Гаварылася таксама аб ранняй вясне ці зіме. Як найбольш праўдападобная, была прынятая дата, сцверджаная некалькімі асобамі – 24 снежня 1967 г.Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў, быццам бы пасля вайны на мурах касцёла явілася Божая Маці, якая плакала. Зараз на месцы разбуранага касцёла стаіць Памятны Крыж.

Але наша малая Радзіма славіцца не толькі помнікамі гісторыі і культуры, але і сваімі таленавітымі людзьмі, прыгожымі мясцінамі, якія любыя кожнаму, хто пражывае ў нашай і навакольных вёсках. І гэта на ўсё жыццё.На ўсё жыццё таму, што гэта наша малая Радзіма.

 

Хутка бяжыць час, але жыве чалавечая памяць. Многае страчваецца, мяняюцца людзі, гістарычныя падзеі. Усё адыходзіць у мінулае. Нам трэба ведаць свой край для таго, каб любіць яго. Сёння ўжо няма святыні, культавага помніка на тэрыторыі нашай вёскі, але жыве чалавечая памяць, таму шчо ёсць неабходнасць вяртання да першакрыніц, да веры, нашай спадчыны. Храм у беларусаў быў важным цэнтрам ландшафту, ён эстэтычна аб’ядноўваў пейзаж. Нашы продкі ўмелі выбіраць выключна ўдачныя месцы для сваіх храмаў. У іх людзі адчувалі сябе асабліва: магчымы і лячэбны эфект, і розныя цуды, а галоўнае – павышэнне тонусу, адчуванне далучэння да Вечнага.

 

Не толькі ў Шклоўскім раёне, у Беларусі, але і далёка за яе межамі ведаюць нашых землякоў. Нагадаем некаторых з іх.

Гадуноў Аляксандр Антонавіч,

нарадзіўся ў в. Фашчаўка, закончыў мясцовую школу і ў далейшым сваё жыццё прысвяціў навуке – стаў вучоным, прафесарам, кандыдатам эканамічных навук.

Сенакосаў Эдуард Аляксандравіч, нарадзіўся у в. Фашчаўка, закончыў мясцовую школу, з адзнакай закончыў Кішынёўскі дзяржаўны універсітэт, прычым усе гады вучобы з’яўляўся ленінскім стыпендыятам; зараз ён вучоны, прафесар, загадчык кафедры Прыднястроўскага дзяржуніверсітэта.

Мікалуцкі Яўген Пятровіч, нарадзіўся ў в. Саськаўка, закончыў Фашчаўскую СШ, якая зараз носіць яго імя.

Крупенька Яўген Пятровіч,

нарадзіўся ў в. Саськаўка, закончыў Фашчаўскую школу, Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве, працаваў у рэдакцыях літаратурных газет і часопісаў; у нашай памяці ён жыве як таленавіты паэт, вершы якога кранаюць душу і сэрца.

Яўген Крупенька

Чалавек без малой радзімы

Хоць глядзіць, ды нічога не бачыць,

Ён жыве на зямлі пустацветам

І нічога на свеце не значыць.

А малая радзіма – гэта

Хата з нізкім бацькоўскім парогам,

Сцежка вузкая, што выводзіць

У жыццёвы прасцяг, на дарогу,

Неба з громам і навальніцай

То захмарнае, то з сінявою,

Уначы з віташком ці поўняй,

А днём з сонцам над галавою;

Пах духмяны жывіцы-смолкі,

Гул пчаліны на красках мядовых,

Крык грачыны і клін жураўліны,

Кукаванне зязюль у дубровах;

Жабаў кваканне на балоце,

Гняздо ластавак пад застрэшку,

Калыханка любімай маці

і дзіцяці шчаслівая ўсмешка.

У зямлю, як купчастае дрэва,

Урастаем карэннем глыбока, -

Без радзімы малой не быў бы

Чалавек на зямлі высокім.

І пакуль буду жыць на свеце,

Не пакіну я думкі адзінай:

Без радзімы малой на свеце

Не ўяўляю

Вялікай Радзімы.

ЗАКЛЮЧЭННЕ:

Любіць сваю Радзіму –

значыць ведаць яе гісторыю,

значыць імкнуцца

зрабіць для яе як мага больш.

 

 

 

 

Разделы сайта